Крэда праекта

Пазнаць гісторыю свайго народу і свае Бацькаўшчыны - надта патрэбна. Мы цікавімся, як жылі перад намі нашыя бацькі й дзяды і што тады дзеялася ў нашым родным кутку. Дык і пагатове цікаўна даведацца, як сто, дзьвесьце, тысяча і болей год назад жыў увесь чысьлены беларускі народ і што тады дзеялася ў Беларусі. Пазнаючы мінуласьць свайго народу, ягоную гісторыю, мы пазнаем сам наш народ; а пазнаўшы свой народ, пазнаем самых сябе, бо кажны з нас - малюсенькая макулінка свайго народу. Тады даведаемся і нашыя асабістыя здольнасьці ды магчымасьці. Калі-б нашыя людзі пазналі гісторыю свайго народу, дык яны пачалі-б начай чуцца, начай выглядаць і начай дзеяць. Выпрастаўся-б іхны стан, як кажа паэта. Яны сталіся-б бадзёршыя, дзейнейшыя і ўпорыстшыя ў імкненьню да свае мэты. Напоўніліся-б вераю ў лепшую будучыню свайго народу, бо пазналі-б хараство ягонае гісторыі і моц ягонае душы, даведаліся-б, што мала які народ можа зраўняцца з нашым сваёй гісторыяй і сваймі здольнасьцьмі.

Ян Станкевіч - "Зь гісторыі Беларусі"