Гістарычны каляндар

Сакавік

1 сакавіка 1581 г.Утвораны Галоўны трыбунал ВКЛ
Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, Галоўны Літоўскі Трыбунал, Галоўны суд, вышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ. Створаны паводле закона 1 сакавіка 1581 г. па загаду караля польскага і вялікага князя літоўскага Стафана Баторыя. "Трыбунал абывацелям...
1 сакавіка 1566 г.Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г., Другі статут Вялікага княства Літоўскага, звод законаў феадальнага права, які дзейнічаў у Беларусі і Літве ў 1566-1588 гг., а на Правабярэжнай Украіне і ў XVII- XVIII ст. Асноўныя крыніцы Статута 1566 г.:...
3 сакавіка 1067 г.Бітва на Нямізе
Два першыя дзесяцігоддзі княжання князь Усяслаў Чарадзей жыў з суседнімі княствамі ў згодзе, але ў сярэдзіне 60-х гадоў XI ст. мірнае жыццё княства скончылася. Усяслаў зрабіў імклівы паход на Ноўгарад і вярнуўся пераможцам, прывёзшы з сабою сярод...
4 сакавіка 1634Нарадзіўся Казімір Лышчынскі
Казімір Лышчынскі (1634 - 1689). Паходзіў са старадаўнага беларускага шляхоцкага роду Корчакаў. Навучаўся ў езуіцкім калегіуме, потым у Кракаўскім універсітэце (паводле некаторых звестак, і ў Віленскай акадэміі) дзе атрымаў выдатную адукацыю. Тады ж,...
5 сакавіка 1279Адбылася бітва пры Ашэрадэне
Напрыканцы 1278 года лівонскія войскі ўварваліся ў Аўкштайцію , парабавалі яе і пайшлі далей углыб ВКЛ . У студзень 1279 яны аблажылі Кернаў . Аблога Кернава была беспасьпяховай, у лютым крыжакі парабаваўшы яго ваколіцы пайшлі з вялікімі лупамі ў...
6 сакавіка 1944Пачатак арганізацыі Беларускай Краёвай Абароны
Асноуным прызначэньнем Беларускай Краёвай Абароны (БКА) з'яўлялася антыпартызанская барацьба, а затым, на фронце, супрацьдзеяньне Чырвонай Армii. Фармаваньнем БКА афiцыйна кiравала Беларуская Цэнтральная Рада. Яно праводзiлася практычна ва усiх...
7 сакавіка 1943Загінуў Фабіян Акінчыц
Фабіян Акінчыц (1886-1943) - беларускі нацыянальны дзяяч, лідэр беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Нарадзіўся 20 cтудзеня 1886 г. у вёсцы Акінчыцы Новасвержанскай воласці Мінскага паветy ў заможнай каталіцкай сям’і Яна і Эміліі. У 1906 г....
9 сакавіка 1918Прынята другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі
9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, на якім была прынята другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі. У межах рассялення і колькаснай перавагі яе насельніцтва Беларусь была абвешчана Народнай...
11 сакавіка 1887 г.Нарадзіўся Алесь Гарун
Алесь Гарун (Аляксандар Прушынскі) – беларускі паэт, публіцыст і палітычны дзяяч. Нарадзіўся 11 сакавіка 1887 г. у Менску ў каталіцкай сям'і рамесьніка, які паходзіў, хутчэй за ўсё, з дробнай шляхты, многія прадстаўнікі якой на Меншчыне...
15 сакавіка 1994Прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршэнства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Забеспячэнне правоў і...
18 сакавіка 1921Падпісана Рыжская мірная дамова
Рыская мірная дамова 1921 г., падпісаная паміж Польшчаю з аднаго боку ды прадстаўнікамі Савецкай Расеі й Савецкай Украіны з другога, па якой беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а усходнія ўваходзілі ў склад бальшавіцкай Расеі....
20 сакавіка 1767 г.Слуцкая канфедэрацыя 1767 г.
Слуцкая канфедэрацыя 1767 г., саюз пратэстанцкай (кальвінісцкай і лютэранскай) і праваслаўнай шляхты ВКЛ, арганізаваны ў 1767 г. для ўраўнавання яе ў палітычных правах з каталіцкай шляхтай. Адначасова ў Польшчы з такой жа мэтай створана Тарунская...
24 сакавіка 1794 г.Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі
Паўстанне 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, нацыянальна-вызваленчае паўстанне за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., далейшае правядзенне рэформ Чатырохгадовага сойма 1788-1792 гг. Падрыхтавана тайнымі...
25 сакавіка 1918Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
25 сакавіка 1918 г. была прынята 3-я Устаўная Грамата Беларускай Народнай Рэспублікі (яе тэкст датаваны 24.3.1918). З гэтага часу Беларусь абвяшчалася незалежнай і свабоднай дзяржавай, якая ўзаконіла заваёвы Лютаўскай і часткова (перадача зямлі...
25 сакавіка 1958Памёр Аляксей Кабычкін
Аляксей Кабычкін (1891-1958), беларускі нацыянальны дзяяч. Скончыў Слуцкую мужчынскую клясычную гімназію і юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Да беларускага руху далучыўся падчас першае расейскае рэвалюцыі 1905-1907 гг., удзельнічаў у...
28 сакавіка 1985Памёр Марк Шагал
На 99-м годзе жыцця ў францускім горадзе Сэн Поль дэ Ванс памёр выдатны беларускі й францускі мастак Марк Шагал. Шагал з'яўляецца не толькi асобай, якая мае сусветную вядомасць, але i мастаком, якi ў значнай ступенi паўплываў на лёс мастацкай...
30 сакавіка 1689Пакараны смерцю Казімер Лышчынскі
У зацверджаным каралём Янам ІІІ Сабескім прысудзе гаварылася: "Напісаныя Лышчынскім бязбожныя лісты аддаць агню пры выканаўцы правасуддзя ў яго правай руцэ на эшафоце, самога ж абвінавачанага спаліць і ператварыць у попел. Маёмасць канфіскаваць,...

Увесь спіс падзей