Гістарычны каляндар
24 снежня 1883

Нарадзіўся Язэп Гуцька

Язэп Гуцька (24.12.1883 - 8.07.1956), беларускі вайскавы дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Брацянка што на Наваградчыне. Навучаўся ў народную школе, затым у 4-х класным Наваградскім гарадскім вучылішчы. Скончыў пяхотнае вучылішча ў Вільне і ў жніўні 1904 г. у чыне падпаручніка быў накіраваны ў 22-гі Ўсходне-Сібірскі стралецкі полк Расейскай імператарскай арміі. Удзельнік Расейска-японскай вайны 1904-1905 гг. За баявыя заслугі быў узнагароджаны ардэнамі Св. Ганны 4-й ступені і Св. Станіслава 3-й ступені з мячамі і бантам. У 1909 камандыраваны ў Імператарскую Мікалаеўскую ваенную акадэмію. З 23 жніўня 1916 г. у чыне падпалкоўніка займаў пасаду памочніка старэйшага ад'ютанта адзела генерала-квартырмейстара штаба 9-й арміі. З 1917 па 1939 г. працаваў адвакатам у Наваградку. З 15 ліпеня 1942 г. - начальнік Галоўнага штаба Корпуса Беларускай Самааховы. У траўні 1944 г. яму было прапанавана заняць пасаду начальніка Штаба БКА. Спачатку ён пагадзіўся,але даведаўшыся, што рэальная ўлада над беларускім войскам будзе ў немцаў, ён катэгарычна адмовіўся. З лета 1944 г. - на эміграцыі: спачатку ў Заходняй Германіі, а пазней ў ЗША.

Увесь спіс падзей