Нарадзіўся Герман Кірылаў
Герман Кірылаў, беларускі пісьменнік, журналіст, збіральнік фактаў гісторыі паваеннага беларускага маладзёвага супраціву.
Нарадзіўся 15 снежня 1937 года ў мястэчку Шаркаўшчына ў сям'і дробнага рамесніка. Дзяцінства правёў у вёсцы Шкунцікі, дзе бацька набыў невялікі кавалак зямлі, выменяўшы яго на збудаваны ўласнымі рукамі дом. Там жа, у Шкунціках, скончыў сямігодку. Затым вучыўся ў сярэдняй школе ў Шаркаўшчыне. Сюды, у мястэчка, вярнулася і ўся сям'я, пачаўшы абжывацца з нуля: зямля і ўся гаспадарка адышлі пад калгас.
Скончыўшы сярэднюю школу, паступіў на аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. З дыпломам журналіста ў 1959 годзе пачаў працаваць карэспандэнтам у шаркаўшчынскай раённай газеце "Калгасны шлях". У 1960 годзе быў абраны другім, у 1961 - першым сакратаром Шаркаўшчынскага райкама камсамола. У красавіку 1962 года вярнуўся на газетную працу - загадчыкам аддзела. Затым з'яўляўся намеснікам рэдактара мёрскай райгазеты "Сцяг працы". З 1965 года - намеснік рэдактара полацкай гзеты "Сцяг камунізму". З 1976 года па 1995, да выхаду на пенсію, - карэспандэнт шматтыражнай газеты ВА "Шкловалакно" "Трудовая смена". Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года.
Герман Кірылаў аўтар апавяданняў, аповесцей, раманаў. Спачатку была надрукавана яго першая кніга апавяданняў "Падлётак", пасля - раман "Пах жыта", аповесць "Піраміда", дакументальная аповесць "Гарт", якая прызнана адной з лепшых кніг 1997 года. Герману Кірылаву прысуджана прэмія імя Алеся Адамовіча. У ягоным стале другая кніга рамана пад назвай "Недзе ў мястэчку", п’есы "Аблога" і "Цярновая карона каралевы Барбары". Яны яшчэ чакаюць свайго чытача.
Жыве Герман Іларыёнавіч ў Полацку.
Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)