Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Нардзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі
Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандраў (1885-1937), беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, пэдагог. Скончыў Феадосіеўскі настаўніцкі інстытут (1912). Удзельнік першае сусьветнае вайны.
![]() |
| Старшыня ЦБШР, кіраўнік культурна-асветніцкае сэкцыі БВК, адзін з рэдактараў гарадзенскае газэты "Беларускае слова" Сымон Рак-Міхайлоўскі |
Пасьля Лютаўскае рэвалюцыі ўвайшоў у БСГ, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнае Беларускае вайсковае рады, дэлегат Усебеларускага зьезду ў сьнежні 1917 г. У 1918 г. сябра Рады Беларускай Незалежнай Рэспублікі, адзін зь лідэраў БСДП, старшыня Беларускага настаўніцкага хаўрусу. Пасьля прыходу бальшавікоў у сьнежні 1918 г. кіраўнік 1-х Менскіх беларускіх пэдагагічных курсаў. Падчас польскасавецкае вайны сябра Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту, старшыня Цэнтральнае Беларускае школьнае рады, кіраўнік культурна-асьветнага аддзелу Беларускай вайсковай камісіі. Восеньню 1920 г. знаходзіўся ў Горадні, у складзе тамтэйшага Беларускага нацыянальнага камітэту, арганізоўваў там беларускія нацыянальныя школы і гімназію, друкаваўся ў газэце "Беларускае Слова", у тым ліку пісаў і пра падзеі на Случчыне падчас антыбалынавіцкага збройнага чыну. 3 1921 г. у Заходняй Беларусі, адзін з кіраўнікоў левага крыла нацыянальна-вызвольнага руху. 3 1930 г. у БССР. У 1933 г. арыштаваны па "справе Беларускага нацыянальнага цэнтру" і асуджаны на 10 гадоў канцлягераў. У 1937 г. расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.





