верасень 1917 - Утаворана таварыства "Папараць-Кветка"
"Папараць-Кветка" - беларускае культурна-асьветнае таварыства на Случчыне ў 1917-1922 гг. Утворана ў верасьні 1917 г. з ініцыятывы навучэнцаў Слуцкае агульнае земскае (беларускае) гімназіі Сяргеем Буслам ды Янкам Ракуцькам (першы ейны старшыня). У сваім складзе мела 3 сэкцыі: краязнаўчую, літаратурную і драматычна-харавую. Паводле свайго статуту ставіла за мэту прапаганду беларускае мовы, культуры і мастацтва. Знаходзілася пад уплывам беларускіх эсэраў. Намаганьнямі сяброў арганізацыі ў 1920 г. былі выдадзеныя 2 нумары газэты "Наша Каляіна" (больш выдаць не ўдалося, бо ў сьнежні 1920 г. польскімі ўладамі былі канфіскаваныя рукапісы наступных нумароў). У гэты час сябрамі "Папараць-Кветкі" заснаванью філіі таварыства ў іншых вёсках і мястэчках павету, закладзенью каапэратыў "Зара", бюро для беспрацоўных, у сакавіку-ліпені 1920 г. - беларускія настаўніцкія курсы, ладзіліся тэатральныя вечарыны і харавыя выступленьні. Летам 1920 г. у складзе таварыства налічвалася больш за 300 чалавек. У ліпені 1920 г. дзейнасьць арганізацыі забаронена польскімі акупацыйнымі ўладамі. Аднавіла сваю дзейнасьць у лістападзе 1920 г. Ейныя актывісты прынялі чынны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні Беларускага зьезду Случчыны і ў збройным чыне, рэштка сяброў таварыства працягвала дзейнасьць і за бальшавікамі. Спыніла сваё існаваньне ў пачатку 1922 г. пасьля масавых арыштаў на Случчыне беларускіх нацыянальных дзеячоў.
Жыве Беларусь
Дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстання 1794 года…
Пасьля 6 тыдняў супрацьстаяння падпісаны мірны дагавор паміж Рэччу Паспалітай і Турэччынай…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)