Расстраляны Язэп Лук'янчык
Лук'янчык Язэп Канстанцінаў (1900-1937), удзельнік беларускага вызвольнага руху. Ураджэнец вёскі Кукавічы Слуцкага павету Скончыў 3-ю Менскую вышэйшую пачатковую вучэльню й Менскія беларускія пэдагагічныя курсы (1919), дзе вучыўся разам зь Юркам Лістападам. Падчас Першае сусьветнае вайны працаваў у Земсаюзе на Заходнім фронце. Падчас іюльска-савецкае вайны настаўнічаў у 14-й менскай беларускай пачатковай школе, зьяўляўся сакратаром Беларускае школьнае рады Меншчыны, удзельнік Беларускага хору Ўл. Тэраўскага. 3 сакавіка 1920 г. сябра Беларускае камуністычнае арганізацыі (БКА). Пасьля аднаўленьня савецкае ўлады ўвайшоў у склад бальшавіцкае партыі, працаваў бухгальтарам у Менскім губэрнскім аддзеле народнае адукацыі, пазьней кіраўнік справаў СНК БССР. У чэрвені 1937 г. арыштаваны НКВД і прыгавораны да найвышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 19 сьнежня т. г. у аднэй зь вязьніцаў Масквы. Рэабілітаваны 27 лютага 1958 г.
Жыве Беларусь
Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)