Янка Ракуцька

Ракуцька Янка Трахімаў (1900-?), беларускі нацыянальны дзяяч. Ураджэнец вёскі Жываглодавічы Чырвона-Слабадзкой вол. Бабруйскага пав. (паводле адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу пачатку 1920-х гг.). 3 1917 г. вучыўся ў Слуцкай агульнай земскай (беларускай) гімназіі (скончыў у 1920 г.), узначальваў беларускае таварыства "Папараць-Кветка", адначасова настаўнічаў. У1920-1921 гг. працаваў загадчыкам аднаго з дзіцячых дамоў у Менску, за ініцыятыву па пераводзе навучаньня ў прытулковай школе на беларускую мову быў зьняты з пасады й арыштаваны. У 1921-1924 гг. выкладаў беларусазнаўства на агульнаасьветных курсах, у сямігодках, палітшколах Бабруйскай акругі ды Менску. У1922 г. паступіў на сацыяльна-гістарычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту, у кастрычніку 1927 г. выключаны. 3 1924 г. па кастрычнік 1929 г. зьяўляўся інфарматарам па арганізацыйна-масавай рабоце арганізацыйнага аддзелу ЦВК БССР. У 1930 г. праходзіў па "справе Саюзу Вызвалення Беларусі". Іншых зьвестак ня выяўлена.

Крыніца: Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах - Мінск : Медысонт, 2006. - 400 с.

Увесь спіс падзей

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
1 снежня 1618Дэўлінскае перамір'е

Дэўлінскае перамір'е паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Вялікага княства Літоўскага адышло 29 гарадоў, у тым ліку землі Смаленшчыны з гарадамі Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў і інш.…

15 снежня 1862Першая беларуская чыгунка

Пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць