Загінуў Фабіян Акінчыц
Фабіян Акінчыц (1886-1943) - беларускі нацыянальны дзяяч, лідэр беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Нарадзіўся 20 cтудзеня 1886 г. у вёсцы Акінчыцы Новасвержанскай воласці Мінскага паветy ў заможнай каталіцкай сям’і Яна і Эміліі. У 1906 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбугскага універсітэта, які скончыў у 1913 г., працаваў юрыстам. У 1906-1917 г. - дзеяч расійскай Партыі сацыялістаў–рэвалюцыянераў. У 1923 г. вярнуўся на радзіму, настаўнічаў у Засуллі на Стаўбцоўшчыне, са жніўня 1926 г. член кіраўніцтва БСР Грамады, у студзені 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля турэмнага зняволення з верасня 1930 да сакавіка 1931 г. член кіраўніцтва „Цэнтрасаюза“, пазней „Адраджэння“ і Беларускага дабрачыннага таварыства. Аўтар кніг „Чаму гэта так сталася“ (1931), „Правакацыя беларускага народу“ (1933), „Аграрна–кааператыўная палітыка будучыні“ (1936), „Jak Komintern organizował ruch białoruski“ (1938); выдавец газеты „Голас Праўды“ і аднаднёвак „Праўда“ і „Беларуская Праўда“.
У 1933 г. Фабіян Акінчыц арганізоўвае групу беларускіх нацыянал-сацыялістаў у Вільні і становіцца яе ідэёлагам і лідэрам. Акінчыц вырашае, што адзіны шлях да нацыянальнага адраджэння Беларусі ляжыць праз супрацову з Германіяй і аднаўленне дзяржаўнасці пад яе пратэктаратам. Вясной 1939 г. ён накіроўваецца ў Германію каб дамовіцца аб лідэрстве для сябе і сваёй групоўкі на Беларусі пасля яе акупацыі нямецкімі войскамі. У час падрыхтоўкі да вайны паміж Польшчай і Нямеччынай нямецкім кіраўніцтвам на Акінчыца былі ўскладзены наступныя ідэалягічныя і ваенныя задачы: дывэрсіі ў тыле польскага войска падчас пачатку зь ёю вайны; арганізацыя групаў моладзі для дывэрсійных актаў; пранямецкая агітацыя; агітацыя за масавае дэзерцірства з польскага войска; арганізацыя й перапраўка нацыянал-сацыялісцкай літаратуры.
Пасля акупацыі Беларусі немцамі Акінчыц на Бацькаўшчыну не паехаў, працаваў у Нямеччыне, у аддзеле прапаганды міністэрства акупаваных усходніх тэрыторыяў, а на Беларусь зрэдку прыяжджаў па справах, наведваў сваіх прыхільнікаў, складаў праекты будучыні Беларусі, пісаў даносы немцам на некаторых беларускіх дзеячоў. Забіты тэрарыстамі 7 (па іншых звестках 5) сакавіка 1943 г. у Менску
Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)