Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычны каляндар
18 сакавіка 1921
Падпісана Рыжская мірная дамова
Рыская мірная дамова 1921 г., падпісаная паміж Польшчаю з аднаго боку ды прадстаўнікамі Савецкай Расеі й Савецкай Украіны з другога, па якой беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а усходнія ўваходзілі ў склад бальшавіцкай Расеі. Прадстаўніцтва ад беларусаў - ані ад БНР, ані ад Савецкае Беларусі пры падрыхтоўцы ды падпісаньні дамовы ў Рызе не было. Афіцыйна лічылася, што беларускія інтарэсы па дамоўленасьці з урадам ССРБ на канфэрэнцыі прадстаўляе дэлегацыя РСФСР.




