9 сакавіка 1918

Прынята другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі

9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, на якім была прынята другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі. У межах рассялення і колькаснай перавагі яе насельніцтва Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду, прэзідыўм якой узначаліў І.Серада. Да склікання ўстаноўчага сейма яна аб'яўлялася заканадаўчай уладай, а Народны Сакратарыят, які назначаўся Радай, стаў выканаўчым органам і падпарадкоўваўся ёй. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, адмянялася права прыватнай уласнасці на зямлю, устанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.

Другая ўстаўная грамата фактычна з'яўлялася пашыраным варыянтам першай і вызначала асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. 3 імі пагадзіліся нават меншавікі і эсэры, якія раней ігнаравалі саму ідэю беларускай дзяржаўнасці. Адбылося іх прымірэнне з беларускімі палітычнымі партыямі, перш за ўсё з БСГ. Пачала выпрацоўвацца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні, на падастве якой складваўся палітычны блок. Прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый увайшлі ў Раду. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага з'езда абвясціла сябе Радай БНР і папоўніла свой склад. Агульная колькасць яе членаў была даведзена да 71 чалавека. У яе ўвайшлі прадстаўнікі палітычных партый і аб'яднанняў, земстваў і гарадоў, нацыянальных меншасцяў, якія жылі на Беларусі. У Прэзідыўм Рады былі абраны І.Серада, Я.Варонка і К.Езавітаў.

Увесь спіс падзей


Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
6 студзеня 1892Нарадзіўся Адам Станкевіч

Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…

6 студзеня 1582Заключаны Ям-Запольскі мір

Мір, якім скончана Лівонская вайна…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць