Памёр Юзэф Пілсудскі
Юзэф Пілсудскі (5 снежня 1867 - 12 траўня 1935) - польскі дзяржаўны й палітычны дзяяч, першы кіраўнік 2-й Рэчы Паспалітай, заснавальнік польскай арміі. Нарадзіўся ў вёсцы Зулава пад Вільняй у шляхетскай сям'і. Да 1885 г. навучаўся ў Першай віленскай гімназіі, пасля заканчэння паступіў на медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэту, з якога быў выключаны ў 1886 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У сакавіку 1887 г. за ўдзел у замове на забойства Аляксандра Трэцяга, быў арыштаваны й высланы на 5 год у Сібір.
З 1893 г. Юзэф Пілсудскі становіцца удзельнікам Польскай Сацыялістычнай Партыі (ПСП) і развівае буйную палітычную дзейнасць, у 1894 выбраны прадстаўніком Літоўскай сэкцыі у Працоўным Цэнтральным Камітэце і становіцца галоўным рэдактарам газэты "Robotnik" ("Рабочы"), а ў 1902 г. арганізоўвае выданне газеты "Walka" ("Барацьба"). У часе першай буржуазнай рэвалюцыі займаецца арганізацыяй палітычных баявых груп, наладжвае іх фінансаванне шляхам экспрапрыацый, ці проста рабавання банкаў ды цягнікоў.
Перад пачаткам Першай сусветнай вайны, пры падтрымцы аўстрыйскіх улад Пілсудскі арганізоўвае афіцэрскія курсы ў Стружы (тэрыторыя аўстрыйскай Галіцыі), дзе пачынаюць фармавацца Польскія легіёны. Яны змагаліся на ўсходнім фронце супраць Расеі на баку Аўстра-Вугоршчыны і Нямеччыны. Пры канцы вайны, калі перамога Антанты была відавочна, Пілсудскі ідзе на адкрытую канфрантацыю з нямецкай акупацыйнай уладай і забараняе польскім жаўнерам прымаць нямецкую прысягу, за што немцы саджаюць яго ў крэпасць Магдэбург. Заключэнне ў крэпасці спрыяе росту папулярнасці Пілсудскага як змагара з акупантамі і барацьбіта за шчасце Польшчы. У рэшце рэшт немцы былі вымушаныя вызваліць яго 8 лістапада 1918 г. 11 лістапада 1918 г., пасля трыўмфальнага вяртання ў Варшаву, Рэгентскі савет прызначае Пілсудскага часовым Кіраўніком дзяржавы. 22 лістапада ён стварае урад на чале з сацыялістам Е. Марачэўскім.
Памёр Юзэф Пілсудскі ад раку пячонкі ў Варшаве 12 траўня 1935 г. Пахаванне ператварылася ў манефістацыю нацыянальнай еднасці.
Жыве Беларусь
Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)