Нарадзілася Эмілія Плятэр
Эмілія Плятэр (13.11.1806 - 23.12.1831), нарадзілася ў Вільні, з 9 гадоў жыла ў маёнтку Ліксна Віцебскай губерні. Займалася фальклерам, збірала і апрацоўвала беларускіе народные спевы, захаплялася харэаграфіей і сама ведала шмат танцаў. Асабліва цікавілася жалобнымі абрадамі і лічылася добрай плакальшчыцай. Выконвала народные мелодыі на фортэпьяна, спрабавала сама пісаць вершы.
29 сакавіка 1831 узняла паўстанне ў мястэчку Дусяты, разам з сваяком Цэзарам Плятэрам на чале партызанскага атрада рабіла спробу захапіць Дынабург, пасля разгрому атрада далучылася да фарміравання К. Залускага, затым дзейнічала ў корпусе Д. Хлапоўскага. Пасля адыходу апошняга ў Прусію засталася ў Сейненскім павеце, аднак актыўных дзеянняў з-за слабасці здароўя і хваробаў не прадпрымала. Пахавана ў в. Капцямесціс (Літва).
Жыве Беларусь
Дэўлінскае перамір'е паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Вялікага княства Літоўскага адышло 29 гарадоў, у тым ліку землі Смаленшчыны з гарадамі Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў і інш.…
Пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)