Гістарычны каляндар
15 лютага 1563

Маскоўскія войскі захапілі Полацк

У ходзе Лівонскай вайны Маскоўскае войска на чале з Іванам IV Жахлівым захапіла старажытны беларускі горад Полацк. Пасля 15-ці дзённай аблогі, горад капітуляваў на ўмовах захавання жыцця і маёмасці гараджан. Пасля ўваходу ў горад расейскіх войск пачаліся крывавыя расправы, габрэяў прымушалі хрысціцца ў праваслаўе, а нязгодных на гэта тапілі ў Дзвіне. Полацкая шляхта, купецтва, большасць гараджан, а таксама і жыльцоў асяроддзя Полацка было абрабавана і ўгнана ў палон, па розным ацэнкам колькасць палонных склала 15 000 - 60 000 чалавек, шмат каго з іх пазней прадалі ў рабства.

Аблога Полацка
Аблога Полацка, сярэднявечная гравюра

Увесь спіс падзей

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!