Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада

Гродназнаўства.

Выдавецтва: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, Гародня - Wrocław
Год выдання: 2012
Старонак: 340
Мова: Беларуская
ISBN 978-83-61617-85-3
© Гарадзенская бібліятэка, 2012
Аўтарскі калектыў, тэкст 2012
Э. Дмухоўскі, канцэпцыя ілюстрацый 2012
Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, 2012
Фармат: PDF

Спампаваць

Спампаваць кнігу Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада у фармаце PDF (25.7Mb)

Госцеў А. і інш. Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада. - Гародня - Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, 2012. - 340 с., ил.

Ад выдаўцоў

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, вядомых дойлідаў Пятра Міланега і Джузепе Сака, рэфарматара Антонія Тызенгаўза і славутых літаратараў Элізы Ажэшкі і Васіля Быкава ды іншых вядомых гістарычных персанажаў і герояў.

Адначасова гэтая кніга паказвае, наколькі важна сёння зразумець звычайнага гараджаніна, таго, хто не дасягнуў славы ні на культурніцкім, ні на палітычным полі, але чыё жыццё сталася часткай той мінуўшчыны, якая і сёння прабіваецца скрозь асфальт сучаснасці і стварае genius urbis нашага гораду.

Гісторыя Гродна – трагічная і слаўная гісторыя горада на мяжы цывілізацый. Тут заўсёды надзвычай востра стаяла праблема выбару паміж рабствам і свабодай, паміж прыслужніцтвам чарговаму багатаму і ўплывоваму чужаку і ўласным гонарам і жаданнем застацца свабодным чалавекам.Звычайна гродзенцы выбіралі свабоду! Некаторыя – хлусню і рабства, але большасць усё ж такі свабоду… Гэта і дазваляе нам сёння казаць пра тысячагадовую гісторыю свайго горада.

Але барацьба не закончылася. Яна працягваецца, і менавіта выбар сучаснага гродзенца вызначыць лёс нашага горада ў ХХІ ст. Ці будзе гэта горад вольных людзей у свабоднай і дэмакратычнай Беларусі? Ці зноў на нейкі час пераможа халуйства і баязлівасць, і жыццё гродзенца будзе вызначацца толькі воляй чарговага начальніка ў краіне, дзе многія за пасаду і зарплату забыліся на ўласны гонар?.. Асабіста перакананы, што толькі вольны чалавек у свабодным горадзе і свабоднай краіне можа адчуваць сябе шчаслівым.

Далучэнне да мінулага свайго роднага горада, веданне трагічных і слаўных старонак яго гісторыі робіць сучасных гараджан мацнейшымі, пераконвае ў тым, што менавіта яны – гродзенцы – з’яўляліся (і з’яўляюцца!) галоўнымі аўтарамі гісторыі Гродна. Гісторыі, што складаецца якраз з мараў і ўчынкаў, мужнасці і баязлівасці, любові і нянавісці, гонару і рабалепства, працавітасці і ляноты яго жыхароў. У пэўным сэнсе, кожны з нас піша гісторыю свайго горада. Гэта неабходна разумець, каб адчуваць сябе яго Гаспадаром і ўсведамляць уласную адказнасць за яго сённяшні дзень і будучыню.

Здаўна заўважана: Калі мы без гісторыі, то і Гісторыя без нас!..

Доктар гістарычных навук
Алесь Смалянчук

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.