Археалагічная карта Беларусі

АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАРТА БЕЛАРУСІ, выданне Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Змяшчае пералікі выяўленых археалагічных помнікаў пэўных эпох, адпаведна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу Беларусі. У Мінску выйшлі 3 выпускі (1968- 76) на рускай мове. У 1-м выпуску "Помнікі каменнага веку" (1968, складальнік У.Ф.Ісаенка), пералічаны 601 помнік палеаліту, мезаліту і неаліту, якія выяўлены на тэрыторыі Беларусі і суседніх раёнаў Расіі і Украіны. У 2-м "Помнікі жалезнага веку і эпохі феадалізму" (1971, складальнік Г. В. Штыхаў) названы гарадзішчы, селішчы, курганы, камяні з надпісамі, манетныя і манетна-рэчавыя скарбы. У 3-і выпуск "Помнікі бронзавага веку" (1976, складальнік У.Ф.Ісаенка) уключана 2400 помнікаў гэтага перыяду. Дадзена апісанне асобных археалагічных культур, сацыяльна-эканамічнага развіцця плямён. У кожным выпуску змешчана характарыстыка адпаведнай эпохі на тэрыторыі Беларусі, прыводзяцца спісы і карты помнікаў, даецца бібліяграфія. Выданне ілюстравана фотаздымкамі і замалёўкамі археалагічных знаходак, планамі некаторых помнікаў.

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.