Археалагічная карта Гродзенскай губерні

АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАРТА ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ, навукова-краязнаўчая праца археолага Ф.В.Пакроўскага, падрыхтаваная да Археалагічнага з'езда дзевятага. Надрукавана ў "Працах дзевятага археалагічнага з'езда ў Вільні, 1893" (т. 1, 1895). У аснову кнігі пакладзены звесткі, сабраныя аўтарам самастойна або праз мясцовых карэспандэнтаў (вясковых настаўнікаў, стараст, свяшчэннікаў), выкарыстаны публікацыі даследчыкаў Т.Тышкевіча, З.Глогера, Э.Вольтэра, М.Авенарыуса і інш. Археалагічны матэрыял размешчаны паводле гідраграфічнага члянення губерні: басейн р. Нёман (Гродзенскі, большая частка Слонімскага і Ваўкавыскага пав.), басейн р. Бобр (частка Сакольскага і Беластоцкага пав.), басейн р. Нараў (Ваўкавыскі, Пружанскі, Бельскі, Беластоцкі, частка Сакольскага пав.), басейн р. Заходні Буг (Брэсцкі, часткова Кобрынскі, Бельскі і Пружанскі пав.), басейн р. Прыпяць (частка Слонімскага, Пружанскага і Кобрынскага пав.). Названы стаянкі і асобныя знаходкі каменнага веку, гарадзішчы жалезнага веку, курганныя групы, замкавыя горы, надмагільныя крыжы, камяні і пліты з надпісамі і без іх эпохі сярэдневякоўя. Змешчана шмат легенд і паданняў, звязаных з рознымі мясцінамі і помнікамі.

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.