Арцёменка І.І.

АРЦЁМЕНКА Іван Іванавіч (н. 15.9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага раёна Херсонскай вобл., Украіна - 27.4.1989), украінскі археолаг. Член-карэспандэнт АН Украінскай ССР (1982). Доктарр гістарычных навук (1978). Скончыў Днепрапятроўскі універсітэт (1948). У 1948-55 навуковы супрацоўнік Гістарычнага музея ў Днепрапятроўску. У 1958-72 у Інстытуце археалогіі АН СССР, з 1973 яго дырэктар, з 1987 загадчык аддзела. Вывучаў праблемы гісторыі насельніцтва Усходняй Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. У Верхнім Падняпроўі Беларусі праводзіў археалагічныя разведкі і раскопкі паселішчаў, курганных і грунтавых могільнікаў сярэднедняпроўскай культуры, помнікаў іншых культур эпохі бронзы і неаліту. Прапанаваў канцэпцыю храналогіі, перыядызацыі, генезісу сярэднедняпроўскай культуры, паводле якой яе самыя раннія носьбіты сфарміраваліся ў сярэднім Падняпроўі ў сярэдзіне 3-га тыс. да н.э., на сярэднім і познім этапах (к. 2-га - 1-я пал. 2-га тыс. да н.э.) рассяліліся ў Верхнім Падняпроўі, праніклі ў іншыя рэгіёны. Абгрунтоўваў ідэю вылучэння сосніцкай культуры, якая прайшла 3 этапы развіцця і стала асновай для некаторых культур ранняга жалезнага веку. Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР 1980.

Творы:

  • Поселения среднеднепровской культуры на территории Верхнего Поднепровья // КСИА. 1962. Вып. 88;
  • Среднеднепровская культура // СА. 1963. № 2;
  • Неолитические стоянки и курганы эпохи бронзы близ с. Ходосовичи Гомельской области БССР // Памятники каменного и бронзового веков Евразии. М., 1964;
  • Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967;
  • Могильник среднеднепровской культуры в урочище Стрелица // Энеолит и бронзовый век Украины. Киев, 1976;
  • Среднеднепровская культура // Эпоха бронзы лесной полосы СССР. М., 1987; Сосницкая культура // Там жа.
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.