Аршанскія курганныя магільнікі

АРШАНСКІЯ КУРГАННЫЯ МАГІЛЬНІКІ, археалагічныя помнікі каля г. Орша Віцебскай вобл.

Могільнік - 1 за 2,5 км ад Аршанскага гарадзішча, на левым беразе р. Дняпро, ва ўрочышчы Дубкі. 30 курганоў круглай і авальнай формы вышынёй 0,5-1 м, дыяметрам 6-8 м. У 1928 А.М.Ляўданскі даследаваў 3 насыпы. Пахавальны абрад - трупапалажэнне ў ямах глыбінёй да 1 м, без рэчаў. У насыпах на розных узроўнях ляжалі камяні, у адным трапляліся вугельчыкі.

Могільнік-2 на левым беразе р. Аршыца, каля былой вёскі Гразівец Аршанскага раёна. Было 169 круглых курганоў выш. 0,5-2 м, дыяметрам 6-8 м. У 1889 М.Е.Брандэнбург даследаваў 3 насыпы, у 1928 А.М.Ляўданскі і С.А.Дубінскі - 5. Пахавальны абрад - трупаспаленне (1) і трупапалажэнне (6) галавой на захад на грунце ці ў ямах глыбінёй да 1 м. Інвентар: бронзавая спіралька, падвеска-лыжачка, касцяное арнаментаванае дзяржанне нажа, 2 падвескі-конікі, бронзавая спіралька з вушкам, лунніца, пацеркі, жалезныя абручы ад вядра, цвікі, гузік, нож, шыфернае прасліца, фрагментыты гаршкоў.

Могільнікі датуюцца 11-12 ст.

Літаратура:

  • Бранденбург Н.Е. Журнал раскопок 1888-1902. Санкт-Петербург, 1908;
  • Ляўданскі А.М. Археалагічныя доследы ў Аршанскай акрузе // Працы.Т. 2.
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.