Аўсянікі

АЎСЯНІКІ, археалагічны помнік - курганны могільнік каля вёскі Аўсянікі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, на беразе возера Старасельскае. Налічваў 60 (застаўся 1) курганоў вышынёй 1,5-3 м, дыяметрам 13-15 м. У 1888 Е.Р.Раманаў даследаваў 3 насыпы, абследавалі ў 1971 В.В.Караткевіч, у 1981 - Т.С.Бубенька. Пахавальны абрад - труапалажэнне галавой на паўночны захад. У адным насыпе выяўлены 3 пахаванні і агнішча. Інвентар: сярэбраныя пярсцёнак, медальён і завушніцы, грыўня, лунніцы, скроневыя кольцы, каля 700 шкляных пацерак, вянок з дрэва, абцягнены скурай і тканінай з упрыгажэннямі (пацеркамі і медальёнамі), кольцы, жалезныя нажы, цвікі, крэсіва. Належаў крывічам, датуецца к. 1-га - пач. 2-га тыс.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.