Акта археологика альбарутеника

"АКТА АРХЕОЛОГИКА АЛЬБАРУТЕНИКА", "Acta archaeologica albaruthenica", навуковае выданне па археалогіі Беларусі і сумежных краін. Выдаецца з 2007, заснавальнікі М.А.Плавінскі і В.М.Сідаровіч. Выйшлі 4 выпускі. У працяглым выданні друкуюцца матэрыялы даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Вялікабрытаніі, Швецыі. Праблемы археалогіі Беларусі каменнага і бронзавага вякоў асвятляюцца ў артыкулах В.С.Абухоўскага, Г.І.Зайцавай, А.У. Зуевай, А.У.Коласава, В.Л.Лакізы, В.М.Сідаровіча, Міх.М.Чарняўскага, Макс.М. Чарняўскага. Пытанням жалезнага веку прысвечаны артыкулы В.Г. Беляўца, І.І.Ерамеева, М.І.Лашанкова, П.М.Падгурскага, В.М.Сідаровіча, Дз.І. Трацякова. Праб-лемы сярэдневяковай археалогіі Беларусі разглядаюцца ў артыкулах Ю.М.Бохана, Т.С.Бубенькі, Дз.У.Дука, І.І.Ерамеева, В.І.Кошмана, А.М.Плавінскага, М.А.Плавінскага, Г.В. Штыхава. Артыкулы ілюстраваны малюнкамі, картамі, фотаздымкамі, табліцамі, графікамі, пададзена бібліяграфія.

М.А.Плавінскі.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.