Акта балтико-славика

"АКТА БАЛТИКО-СЛАВИКА", "Acta baltico-slavica", штогоднік Беластоцкага навуковага таварыства ў 1964-1975, з 1976 - Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук (г. Варшава). Змяшчае артыкулы, прысвечаныя балта-славянскім сувязям у вобласці мовы, культуры і гісторыі. Матэрыялы друкуюцца на польскай, рускай, англійскай, французскай мовах. У 1964- 2008 выдадзены 32 тамы. Галоўныя рэдактары: В.Антаневіч (1964-1975, археолаг), Я.Шафарэвіч (1976-1992, лінгвіст), І.Грэк-Пабісава (з 1992, лінгвіст). У артыкулах па археалогіі асноўная ўвага канцэнтруецца на пытаннях узаемасувязей паміж балтамі і славянамі ў старажытныя часы, у тым ліку выказана меркаванне пра існаванне прарадзімы літоўскіх плямён на тэрыторыі Літвы, Беларусі і Смаленшчыны ў раннім жалезным веку (1966, т. 4). Сярод матэрыялаў польска-савецкага сімпозіума пра балта-славянскія кантакты (1965) змешчана дыскусія аб паходжанні крывічоў (1969, т. 6). Друкуюцца рэцэнзіі на публікацыі па археалогіі Беларусі, паведамленні пра навуковыя нарады, у якіх прымалі ўдзел беларускія даследчыкі.

Г.В.Штыхаў.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.