Адамаўка

АДАМАЎКА, археалагічныя помнікі - курганныя могільнікі дрыгавічоў каля вёскі Адамаўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. За 1,5 км на ўсход ад вёскі. У 2 могільніках было 70 насыпаў (не захаваліся). У 1890 У.З.Завітневіч даследаваў 9 курганоў вышынёй 1,5-1,6 м, дыяметрам 9-10 м. Пахавальны абрад - трупапалажэнне галавой на захад на гарызонце, у 3 насыпах пахаванні ў ямах глыбінёй 0,7 м, у адным - трайное пахаванне галавой на ўсход. У 6 насы¬пах выяўлены рэшткі трун. Знойдзены залатая завушніца, віты пярсцёнак, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, шкляныя пацеркі, жалезныя нажы, крэсіва, спражка, гліняныя гаршкі. Датуецца 11 - пач. 12 ст.

Літаратура:

  • Лысенко П.Ф. Дреговичи. Минск, 1991.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.