Адціскальнік

АДЦІСКАЛЬНІК, прылада для ручной апрацоўкі каменю ў тэхніцы адціскання. Матэрыялам для адціскальнікаў з'яўляліся камяні розных парод, рогі, косці і біўні. Прыкметы адціскальніка - заломы альбо ямкі на пукатай рабочай паверхні, якія ўзнікалі пры націсканні на край загатоўкі. У палеаліце каменныя адціскальнікі рабіліся з плітак і галькі, спрацаваных нуклеусаў, адшчэпаў, зламаных прылад, касцяныя - з трубчастых костак. У мезаліце вядомы адціскальнікі з крамянёвых шпянёў даўж. 6-7 см. У неаліце каменныя і касцяныя адціскальнікі набываюць чатырохвугольную ці акруглую у папярочніку форму, даўж. 6-7 см, шыр. да 1-3 см, таўшч. да 0,7 см. Выкарыстоўваліся на стадыі апрацоўкі, калі тонкія лускі аддзяляліся пры рэтушаванні каменных прылад працы.

Адціскальнік
Адціскальнік.

Работа касцяным адціскальнікам
Работа касцяным адціскальнікам.

І.М.Язэпенка.

Літаратура:

  • Семенов С.А. Первобытная техника // МИА. 1957. № 54;
  • Яго ж. Развитие техники в камен¬ном веке. Ленинград, 1968;
  • Технология производства в эпоху палеолита. Ленинград, 1983.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.