Аэрафотаграфічны метад

АЭРАФОТАГРАФІЧНЫ МЕТАД, метад выяўлення археалагічных помнікаў і аб'ектаў, скрытых у падглебе, пры дапамозе фатаграфавання мясцовасці з любой вышыні. Практыка аэрафотаразведкі базіруецца на наступных зыходных дадзеных: на цяні мікрарэльефу мясцовасці пры косым асвятленні; на адрозненнях у складзе глебы; на адрозненнях у складзе расліннасці. Пры дапамозе аэрафотаздымкі магчыма выяўленне разбураных валоў і равоў, курганоў і грунтавых пахаванняў, пабудоў, гаспадарчых збудаванняў, былых дарог, палёў і іншых аб'ектаў чалавечай дзейнасці. У Беларусі аэрафотаздымку гарадзішча Маскавічы (Маскаўцы) Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці прымяніла ў к. 1970-хг. Л.У.Дучыц. Дэшыфроўка здымка выявіла шчыльную забудову паселішча з элементамі кучавой і вулічнай планіроўкі.

Літаратура:

  • Мартынов А.И., Шер Я.А. Методы археологического исследования. М., 1989;
  • Дучыц Л.У. Браслаўскае Паазер'е ў 9-14 стст. Мінск, 1991.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.