Агнішча

АГНІШЧА, прыстасаванне для развядзення і падтрымання адкрытага агню ў жытлах альбо па-за імі для абагрэву, прыгатавання ежы, асвятлення і абароны ад дзікіх жывёл. Падчас археалагічных даследаванняў вызначаецца па рэштках попелу, вуголля і змяненні колеру глебы. Канструктыўна вылучаюцца агнішча адкрытыя, у ямах, з каменнай ці глінянай абкладкай ці вымасткай. Рэшткі найбольш старажытных агнішчаў знойдзены на стаянках перыяду ніжняга (ранняга) палеаліту ў Алдувайскай цясніне ў паўночнай Танзаніі (Афрыка). У Беларусі вядомы з эпохі верхняга (позняга) палеаліту (Бердыж, Юравічы). У гэты час агнішчы паглыбляліся ў мацярык на 0,1-0,5 м, у разрэзе былі лінзападобныя, у плане акруглыя, дыяметрам 1-2 м. Часам побач з агнішчам ставілі каменныя пліты альбо абкладвалі сцен¬ку дробнымі камянямі, каб захаваць агонь ад вет¬ру. Пазней агнішча заглыбляліся ў мацярык да 1 м, мелі котлападобную форму ў разрэзе. Пашыраны на помніках эпохі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў. Пачынаючы з ранняга бронзавага веку на грунтавых могільніках зафіксаваны агнішча, якія мелі рытуальны характар і з'яўляліся структурным элемен¬там пахавальнага абраду - крэмацыі. На помніках банцараўскай культуры і пражска-карчацкай культуры існавалі побач з печамі-каменкамі, былі паступова выцеснены імі ў раннефеадальны перыяд.

І.М.Язэпенка.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.