Александровіч

Александровіч Наталля ПятроўнаАЛЕКСАНДРОВІЧ Наталля Пятроўна (н. 1. 12. 1950, Мінск). Беларускі археазаолаг, біёлаг-сістэматык, марфолаг. Кандыдат біялагічных навук (1999). Скончыла БДУ (1974). У 1976-1994 працавала ў ІГ НАН Беларусі. Даследавала праблему жывелагадоўлі і палявання насельніцтва сярэдневяковых гарадоў і замкаў Беларусі 10-17 ст. Склала аснову эталоннай калекцыі астэалагічных рэшткаў млекакормячых з раскопак з археалагічных помнікаў Беларусі Упершыню прымяніла кластэрны аналіз пры апрацоўцы касцявога матэрыялу, распрацавала крытэрыі і прапанавала выкарыстоўваць каэфіцыент насычанасці косткамі культурных пластоў.

Творы:

  • Фауна из раскопок древнего Витебска // Биология. Зоология наземных позвоночных. 1990. № 2;
  • Остеологическая оценка географической и хронологической изменчивости Благородного оленя (Cervus elaphus Linnaeus, 1758) средневековой Беларуси // ВАНБ. Сер. біял. навук. 1999. № 4.

А.А.Разлуцкая

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.