Аляксееў Л.В.

Аляксееў Валерый ПаўлавічАЛЯКСЕЕЎ Леанід Васілевіч (15.1.1921, г. Растоў-на-Доне, Расія - 22.3.2008), расійскі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1982). Скончыў Маскоўскі універсітэт (1948). У 1948-50 працаваў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, у 1950-52 першы аспірант па спецыяльнасці "археалогія" ІГ АН БССР. З 1953 у Інстытуце археалопі АН СССР. У 1955 абараніў кандыдацкую дысертацыю "Полацкая зямля ў IX-XIII стст.", у 1982 - доктарскую дысертацыю "Смаленская зямля ў IX-XIII стст.". У 1962-1966 выкладаў агульны курс археалогіі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Кансультант па ўзнаўленні крыжа Ефрасінні Полацкай па даручэнні патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта. Праводзіў раскопкі старажытных гарадоў Беларусі (Браслаў, Друцк, Мсціслаў) і Рослаўля (Расія). Даследаваў гісторыю Кіеўскай Русі, працэс феадалізацыі Смаленскай зямлі, пытанні заселенасці, гістарычнай геаграфіі зах.-рус. земляў 9-13 ст., развіцця культуры і краязнаўства ў Беларусі і Смаленшчыне, гісторыі навукі.

Творы:

  • Лазарь Богша - мастер-ювелир XII в. // СА. 1957. № 3.;
  • Раскопки древнего Браслава//КСИА. 1960. Вып. 81;
  • Полоцкая земля в IX-XIII вв.: очерки истории северной Белоруссии. М., 1966;
  • Устав Ростислава Смоленского 1136 г. и процесс феодализации Смоленской земли 1974;
  • Древний Ростиславль//КСИА. 1974. Вып. 139; Мелкое художественное литье из некоторых западнорусских земель // СА. 1974. № 3;
  • По Западной Двине и Днепру Белоруссии. М., 1974;
  • Домен Ростислава Смоленского // Средневековая Русь: сб. статей, посвященный Н.Н.Воронину. М., 1976;
  • Периферийные центры домонгольской Смоленщины // СА. 1979. № 4; Смоленская земля в IX-XIII в. Очерки истории Смоленщины и восточной Белоруссии. М., 1980;
  • Евфросиния Полоцкая: жизнь, деятельность, судьба// Весн. бел. экзархата. Мінск, 1995;
  • Археология и краеведение Белоруссии с XVI века по 30-е годы XX века. Минск, 1996;
  • Крест - хранитель всея Вселенныя. Минск, 1996;
  • Гродна і помнікі Панямоння. Мінск. 1996;
  • Археология средневекового периода в Белоруссии (1950-1990) // РА. 1998. № 3;
  • Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Кн. 1-2. М.. 2006.

Літаратура:

  • Макарова Т. И.К 80-летию Л.В.Алексеева // РА. 2001. № 1.

А.А. Мяцельскі.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.