Аляксееў В.П.

АЛЯКСЕЕЎ Валерый Паўлавіч (2.8.1929, Масква - 7.11.1991), расійскі антраполаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1967), акадэмік АН СССР (1988). Скончыў Маскоўскі інстытут усходазнаўства (1952). Працаваў у Інстытуце этнаграфіі АН СССР. З 1988 дырэктар Інстытута археалогіі АН СССР. Даследаваў старажытнае і сучаснае насельніцтва Усходняй Еўропы, Каўказа, Сібіры, Манголіі, Індыі, Кубы і інш. Прапанаваў прынцыпова новую класіфікацыю чалавечых рас, заснаваную на паслядоўнасці ўзнікнення ачагоў расаўтварэння. Навуковыя працы па антрапагенезе, расагенезе, этнагенезе. У кнізе "Паходжанне народаў Усходняй Еўропы" (1969) абагульніў этнагенетычны аналіз палеаантрапалагічных дадзеных, у тым ліку па беларусах 19 стагоддзя. Прымаў удзел у падрыхтоўцы навуковых кадраў і фарміраванні навуковай тэматыкі групы антрапалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Творы:

  • География человеческих рас. М., 1974;
  • Историческая антропология. М., 1979; Этногенез. М., 1986;
  • Очерки экологии человека. М, 1993;
  • Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу. Мінск, 1994 (разам з М.У.Вітавым, Л.І.Цягака).
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.