Аляксеева

АЛЯКСЕЕВА Таццяна Іванаўна (7.2.1928, г. Казань - 22.6.2007), расійскі антраполаг. Доктар гістарычных навук (1969), акадэмік РАН (1992). Скончыла Маскоўскі універсітэт (1951). Працавала ў НДI антрапалогіі імя Дз.М.Анучына Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Даследавала краніялагічныя матэрыялы з усходне-славянскіх курганных могільнікаў 11 - 15 ст., у т.л. з тэрыторыі рассялення дрыгавічоў, радзімічаў і полацкіх крывічоў, у параўнанні з ранне- і познасярэдневяковымі пахаваннямі заходніх і паўднёвых славян, балцкага і фіна-угорскага насельніцтва. Гэта дазволіла зрабіць шэраг вывадаў пра генетычныя вытокі, антрапалагічныя асаблівасці розных славянскіх плямён як следства іх кантактаў з абарыгенным насельніцтвам пры рассяленні па тэрыторыі Усходняй Еўропы. Распрацавала канцэпцыю экалагічнай абумоўленасці фарміравання адаптыўных тыпаў у сувязі з паходжаннем расавых асаблівасцей.

Творы:

  • Этногенез восточных славян по данным антропологии. М., 1973;
  • Географическая среда и биология человека. М., 1977;
  • Адаптивные процессы в популяциях человека. М, 1986;
  • Адаптация человека в различных экологических нишах Земли. М., 1998;
  • Антропоэкология Северо-Восточной Азии: Чукотка, Камчатка и Командорские острова. М., 2007.

І.І.Салівон.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.