Алёшкі

АЛЁШКІ, археалагічны помнік - курганны могільнік каля вёскі Алёшкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. На правым беразе ракі Страча, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. 12 курганоў выш. 0,7-1,5 м, ды-ям. 6-11 м, з каменнымі абкладкамі на схілах. Выявіў і даследаваў 8 насыпаў у 1895 Ф.В.Пакроўскі, абследаваў у 1979 Я.Г.Звярута. Пахавальны абрад - трупаспаленне на гарызонце, у грунтавых ямах, у насыпе, пахаванні адзіночныя і 1 двайное. Суправаджальны інвентар - жалезныя наканечнікі коп'яў, сякеры, нажы, шылы, шпоры, спражкі, кольцы, бронзавы пінцэт, фрагменты гліняных гаршкоў. Датуецца 2-й пал. 1-га тыс.

Я.Г.Звяруга.

Літаратура:

  • Покровский Ф.В. К исследованию бассейна Вилии в археологическом отношении. М., 1899.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.