Антычныя знаходкі

АНТЫЧНЫЯ ЗНАХОДКІ, рэчы эліністычнага і правінцыйна-рымскага паходжання 4-3 ст. да н.э. - 4 ст. н.э., якія сустракаюцца на археалагічных помніках Беларусі. Самую масавую катэгорыю знаходак складаюць шкляныя і паставыя пацеркі, вырабленыя ў грэчаскіх гарадах-калоніях Паўночнага Прычарнамор'я (пераважна ў Ольвіі), разнастайнай формы і каляровай гамы, у тым ліку пазалочаныя. Сустракаюцца на помніках мілаградскай культуры (Асарэвічы, Гарошкаў, Любны, Мілаград). Выяўлены таксама пацеркі з бронзы, халцэдону, бурштыну (Асарэвічы, Гарошкаў, Мілаград). У зарубінецкай культуры антычны імпарт больш разнастайны, акрамя шматлікіх шкляных і паставых пацерак знойдзены фрагменты грэчаскіх амфар (Рубель, Чаплін) і шкляных пасудзін (Чаплін). З рэчаў рымскага паходжання на тэрыторыі Беларусі знаходзяць шкляныя і паставыя пацеркі, фібулы правінцыйна-рымскіхтыпаў (Адаменка, Брэст-Трышын, Івань, Іванчыцы, Кашчэлічы, Пятровічы, Скорбічы, Тайманава і інш.), касцяныя грабяні (Брэст-Трышын, Пятровічы), абломкі глінянага чырваналакавага і бронзавага посуду (Абідня, Тайманава).

Літаратура:

А.А. Егарэйчанка.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.