Андрэеўцы

АНДРЭЕЎЦЫ, археалагічны помнік - курганны могільнік каля вёскі Андрэеўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. На правым беразе ракі Вілія было 17 курганоў (захаваўся 1). У 1935 Г.Цэгак-Галубовіч даследавала 16 насыпаў. Пахавальны абрад - трупаспаленне за межамі могільніка (14), трупапалажэнне (2). Пахавальны інвентар - жалезныя нажы, шыла, бронзавыя бранзалеты з патоўшчанымі канцамі, спіралепадобны пярсцёнак, авальная спражка, фрагменты глінянай керамікі, у тым ліку слоікападобнай формы з шурпатай паверхняй. Датуецца 5-6 ст.

Я.Г.Звяруга.

Літаратура:

  • Гуревич Ф.Д. Древности Белорусского Понеманья. М.; Ленинград, 1962.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.