Антановіч

АНТАНОВІЧ Уладзімір Баніфатавіч [1830, мяст. Чарнобыль Радамышльскага пав. Юеўскай губ. (па дадзеных сястры i сына Антановіча) ці 18.2.1834. мяст. Махноўка Бярдзічаўскага пав. (па дадзеных паўторнага хрышчэння Антановіча) - 8.3.1908], украінскі гісторык, археолаг, этнограф, адзін з заснавальнікаў т.зв. кіеўскай школы нацыянальнай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і геаграфіі. Член-карэспандэнт РАН з 1901. Скончыў 2-ю Адэскую гімназію, медыцынскі (1850-1855) і гісторыка-філалагічны (1860) факультэты Кіеўскага універсітэта. Працаваў урачом у Чарнобылі i Бярдзічаве, потым выкладчыкам у кіеўскіх 1-й гімназіі i кадэцкім корпусе (1860-1863), загадчык музея старажытнасцей (1872) i дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта (1880-83) Кіеўскага універсітэта. Чытаў курсы лекцый па гісторыі Старажытнай Русі да мангольскага нашэсця, ВКЛ, крыніцазнаўстве і археалогіі. У 1863-1880 галоўны рэдактар Часовай камісіі для разбору старажытных актаў па гісторыі Паўднёва-Заходнега краю пры канцылярыі Кіеўскага генерал-губернатара, адзін з кіраўнікоў выдання "Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі". У 1878 абараніў доктарскую дысертацыю "Нарыс гісторыі Вялікага княства Літоўскага да смерці вялікага князя Альгерда", атрымаў званне прафесара рускай гісторыі Кіеўскага універсітэта. У 1891 абраны старшынёй Кіеўскага гістарычнага таварыства Нестара-летапісца пры універсітэце. Удзельнічаў у арганізацыі археалагічных з'ездаў у Кіеве, прадстаўляў Маскоўскае археалагічнае таварыства на кангрэсе ў Лісабоне (1880). У 1893 пры абследаванні Сярэдняга Падняпроўя раскапаў 114 курганоў на 8 радзіміцкіх могільніках на тэрыторыі Беларусі (сучасныя Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі раёны).

Творы:

  • Очерк истории Великого княжества Литовского до половины XVстолетия. Вып. 1. Киев, 1878;
  • Археологические находки в Киеве и Киевской губернии. Киев, 1879;
  • Монографии по истории Западной и Юго-Западной России. Т. 1. Киев, 1885;
  • Древности Юго-Западного края: раскопки в стране древлян // Материалы по археологии России. 1893. № 11;
  • Погребальный тип могил Радимичей // Археологические известия и заметки. М., 1893. Т. 1, № 9-10;
  • Раскопки в бывшей земле радимичей // Чтения в историческом обществе Нестора-летописца. Киев, 1894. Кн. 8;
  • Археологическая карта Киевской губ. (Прил. к 15 тому "Древностей"). М., 1895;
  • Археологическая карта Волынской губ. // Тр. XI АС. М., 1901. Т. 1; Моя сповідь: вйбрані іст. та публіцйстйчні твори. Кйіів, 1995.

Літаратура:

  • Довнар-Запольский M.B. Исторические взгляды В.Б.Антоновича //Довнар-Запольский М.В. Из истории общественных течений в России. 2 изд. Киев, 1910;
  • Лебедев Г.С. История отечественной археологии, 1700-1917 гг. Санкт-Петербург. 1992;
  • Михальченко СИ. Киевская школа в российской историографии. М.; Брянск, 1997.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.