Антаневіч Ежы

АНТАНЕВІЧ (Antoniewicz) Ежы (3.5.1919, г. Пётркаў-Трыбунальскі, Польшча - 29.6.1970), польскі гісторык i археолаг. Доктар навук (1951). Скончыў Варшаўскі універсітэт (1945). У 1945-1965 загадчык аддзела Варшаўскага дзяржаўнага археалагічнага музея. Арганізатар i кіраўнік Яцвяжскай (з 1955) i Яцвяжска-Сувалкаўскай (з 1959) археалагічных экспедыцый, на падставе якіх утварылася Беластоцкае навук. таварыства (з 1962 Антаневіч яго генеральны сакратар). Рэдактар штогодніка "Acta Baltico-Slavica" па агульных праблемах гісторыі польскага, літоўскага i беларускага народаў i намеснік галоўнага рэдактара часопісу "Rocznik Białostocki". З 1967 кіраўнік Мазавецкага цэнтра навуковых даследаванняў у Варшаве. Аўтар прац па культуры балтыйскіх плямёнаў, якія насялялі паўночныя раёны Польшчы i захадняй Беларусі.

Творы:

  • Ślady handlu Słowian z Bałtami we wczesnym średniowieczu // Rocznik Olsztyński. Olsztyn, 1961. T. 3; Problemy i potrzeby badań archeologicznych na północno-wschodnich ziemiach Polski // Acta Baltico-Slavica. 1964. № 1.

Літаратура:

  • OkuIiсz J. Dr Jerzy Antoniewicz (1919- 1970) // Komunikaty Mazursko-Warmiriskie. 1970. № 4;
  • Cieślak T. Jerzy Antoniewicz (1919-1970) // Rocznik Białostocki. Warszawa. 1971. T. 10.

Г.М.Сагановіч.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.