Антаневіч Уладзімеж

АНТАНЕВІЧ (Antoniewicz) Уладзімеж (15.7.1893, г. Самбар Львоўскай вобласці, Украіна - 20.5.1973), польскі археолаг. Прафесар (1920), правадзейны член Польскай АН (з 1957). У 1925-33 выкладаў у Віленскім універсітэце, у 1936-1939 рэктар Варшаўскага універсітэта i кіраўнік кафедры археалогіі. Вывучаў помнікі мезаліту на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1934 удзельнічаў у навуковай канферэнцыі ў Мінску. Аўтар прац па археалогіі, народным мастацтве, музейнай справе, у тым ліку даследаванняў пра залатыя рымскія соліды 3-4 ст. браслаўскага скарбу (адзіная знаходка на тэрыторыі Беларусі).

Творы:

  • Czasy przedhistoryczne i wczesnodziejowe Ziemi Wileńskiej // Wilno i Ziemia Wileńska. Wilno, 1930. Т. 1;
  • Древнейшие остатки человека в северо-восточной Польше и Литве//Тр. II Междунар. конф. Ассоциации по изучению четвертичного периода Европы. Ленин-фал и др.. 1934. Вып. 5.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.