Антрапаметрыя

АНТРАПАМЕТРЫЯ (ад грэч. anthropos чалавек + metred вымяраю), адзін з метадаў антрапалагічнага даследавання, які заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак для колькаснай характарыстыкі ўзроставых, палавых, канстытуцыянальных, расавых і інш. структурных групавых і папуляцыйных асаблівасцей. Для дакладнай фіксацыі і супастаўляльнасці атрыманых рознымі аўтарамі дадзеных распрацаваны уніфікаваныя міжнародныя стандарты вымярэнняў і спецыяльныя інструменты (антрапометр, цыркулі, каліперы, ганіёметры, стужкі і інш.). Для якаснай характарыстыкі прыкмет, якія немагчыма вымяраць (рысы твару, форма валасоў, колер валасоў, вачэй і скуры і інш.), складзены спецыяльныя шкалы уніфікаваных балавых ацэнак. Вылучаюць вымярэнні: цела - саматаметрыю, касцей шкілета - астэаметрыю, чэрапа - краніяметрыю.

Літаратура:

  • Морфология человека. М., 1983;
  • Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы антропологии и экологии человека. Минск, 1997;
  • Тегако Л.И., Марфина О.В., Радзевич-Грун И. Основы антропологии. Минск, 2008.

І.І.Салівон.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.