Археалагічная камісія (Літбел)

Археалагічная камісія пры Народным камісарыяце асветы Літоўска-Беларускай ССР (Літбел). Заснавана 25.3.1919 паводле пастановы ўрада Літбела для каардынацыі і кіраўніцтва ўсімі даследаваннямі гістарычных і археалагічных помнікаў на тэрыторыі рэспублікі. Асноўныя мэты: пошук помнікаў, іх навуковае вывучэнне, сістэматызацыя і ацэнка, публікацыя атрыманых звестак, ахова гістарычнай і культурнай спадчыны. Камісія атрымала права ствараць даследчыя экспедыцыі, выдаваць навуковыя працы, распаўсюджваць археалагічныя веды сярод насельніцтва, кіраваць працай архіваў, бібліятэк, музеяў. Разгарнуць работу археалагічнай камісіі перашкодзіла акупацыя тэр. Літбела войскамі Польшчы летам 1919.

Літаратура:

  • Вергей В.С. Первые шаги советской археологической науки в БССР // Древности Белоруссии и Литвы. Минск, 1982.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.