Археалагічная экспедыцыя

АРХЕАЛАГІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ, форма правядзення навукова-даследчых работ па выяўленні, фіксацыі і вывучэнні археалагічных помнікаў. У Беларусі праводзіцца ў адпаведнасці з планамі н.-д. работ ІГ НАН Беларусі, рэспубліканскага Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, абласных гісторыка-краязнаўчых музеяў, гістарычнага факультэтата БДУ, а таксама ў выпадку пазапланавых даследчых, ахоўных ці выратавальных работ на помніках археалогіі, што знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Ствараецца загадам адміністрацыі ўстановы, якая мае права на правядзенне археалагічных работ (ІГ НАН Беларусі, БДУ, Магілёўскі, Гомельскі, Гродзенскі, Брэсцкі, Віцебскі, Полацкі ун-ты, Бел. педагагічны ун-т імя М.Танка, рэспубліканскі Нац. музей гісторыі і культуры Беларусі, абл. гісторыка-краязнаўчыя музеі Мінска, Магілёва, Гомеля). У структуру археалагічнай экспедыцыі ўваходзяць археалагічныя атрады і групы. Уключае кіраўніка экспедыцыі, яго намесніка, навуковых супрацоўнікаў (штатных і пазаштатных), лабарантаў, чарцёжнікаў, фатографаў і інш. (усяго 15-20 чал.). Абавязкі ўдзельнікаў археалагічнай экспедыцыі і размеркаванне работ у ёй рэгламентаваны Інструкцыяй аб правядзенні палявых работ. Кіраўнік археалагічнай экспедыцыі атрымлівае адкрыты ліст, адказвае за тэхніку бяспекі ў час правядзення раскопак на археалагічных помніках, якасць работ і фіксацыю працэса раскопак, апрацоўку і захаванне здабытага матэрыялу, рэкультывацыю месца правядзення раскопак пасля іх завяршэння. Для раскопак у археалагічную экспедыцыю набіраюцца рабочыя, найчасцей мясцовыя старшакласнікі або студэнты ВНУ, якія праходзяць археалагічную практыку. Экспедыцыя, атрады і групы забяспечваюцца адпаведным рыштункам і абсталяваннем, пры фінансавай магчымасці - аўтатранспартам. Вынікам работ археалагічнай экспедыцыі з'яўляецца справаздача аб даследаваннях, якую абмяркоўваюць у аддзелах і палявым к-це ІГ НАН Беларусі.

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.