Археологические известия и заметки

"АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ ИЗВЕСТИЯ И ЗАМЕТКИ", перыядычнае ілюстраванае выданне Маскоўскага археалагічнага таварыства. Выходзіла ў 1893-1900 (7 нумароў) у Маскве на рускай мове. Змяшчала артыкулы і паведамленні пра раскопкі, выпадковыя знаходкі, царкоўныя і бытавыя рукапісы, асвятляла дзейнасць археалагічных з'ездаў, археалагічнага інстытута, музеяў, археалагічных і іншых таварыстваў, кароткія рэцэнзіі на айчынныя і замежныя археалагічныя і этнаграфічныя выданні, спісы літаратуры. Найбольшая ўвага аддавалася даследаванням славянскіх старажытнасцей. Сярод публікацый артыкулы пра тыпы радзіміц- кіх пахаванняў і вынікі раскопак курганных могільнікаў на Гомельшчыне (У.Б.Антановіч), пра раскопкі дрыгавіцкіх курганоў у басейне Бярэзіны (У.З.Завітневіч), курганы Мінскай губ. (Г.Х.Татур), пра В.М.Цяпінскага як перакладчыка Евангелля на беларускую мову (М.В.Доўнар-Запольскі).

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.