Археалагічныя помнікі

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ, месцазнаходжанні, якія звязаны з жыццядзейнасцю і культурай старажытнага чалавека, прымеркаваны да натуральных ландшафтаў і з'яўляюцца аб'ектам археалагічнага вывучэння. Сярод археалагічных помнікаў вылучаюць: паселішчы (стаянкі, селішчы, гарадзішчы), пахаванні [бескурганныя (грунтавыя) і курганныя могільнікі, жальнікі, дальмены, катакомбы], мегалітычныя збудаванні (менгіры, кромлехі), месцы старажытнай вытворчасці і горных выпрацовак (майстэрні, рудні, шахты), каменныя выявы (ідалы, каменныя бабы, стэлы і крыжы, камяні-следавікі), асобныя з якіх маюць надпісы і вызначаюцца сваім шмат функцыянальным, у большасці культавым, прызначэннем. Да асобнай катэгорыі археалагічных помнікаў адносяць помнікі першабытнага мастацтва (петрогліфы, графіці, скульптура), скарбы, рэшткі фартыфікацый (валы, рвы), ірыгацыйных сістэм, каналаў, водаправодаў, старажытных дарог, культавай і грамадзянскай архітэктуры, месцазнаходжанні асобных артэфактаў і інш. Вывучэнне помнікаў накіравана на атрыманне археалагічных крыніц, што выкарыстоўваюцца для правядзення рэканструкцый матэрыяльнай і духоўнай культуры грамадства. У Беларусі вядома каля 11 тыс. археалагічных помнікаў: 2 тыс. - каменнага і бронзавага вякоў і 9 тыс. - ранняга жалезнага веку і эпохі сярэдневякоўя.

Літаратура:

  • Авдусин Д.А. Полевая археология СССР. 2 изд. М., 1980;
  • Мартынов А.И., Шер Я.А. Методы археологического исследования. 2 изд. М., 2002.
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.