Археологические открытия

"АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ ОТКРЫТИЯ", штогоднік Інстытуга археалогіі Расійскай акадэміі навук (г. Масква). Разлічаны на археолагаў, этнографаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і аматараў даўніны. У 1965-86 змяшчаў звесткі пра вынікі раскопак, што праводзіліся на працягу палявога сезона на тэрыторыі СССР, даследаванні савецкіх экспедыцый за мяжой, характарыстыкі вывучаемых помнікаў. Матэрыялы былі размешчаны па тэрытарыяльным прынцыпе. З 1993 выданне ўзноўлена. У 6 раздзелах публікуецца інфармацыя пра археалагічныя работы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і даследаванні расійскіх археолагаў за мяжой. У кожным раздзеле ёсць карта археалагічных помнікаў. У канцы штогодніка змяшчаюцца паказальнікі.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.