«Архитектурное наследство»

"АРХИТЕКТУРНОЕ НАСЛЕДСТВО", перыядычны штогадовы зборнік навуковых артыкулаў па архітэктуры. Выдаецца з 1951 Усерасійскім НДІ тэорыі архітэктуры і горадабудаўніцтва (да 1990 Цэнтр. НДІ тэорыі і гісторыі архітэктуры) у Маскве. У 2009 выйшаў 50-ы выпуск. Публікуе матэрыялы пра творчыя метады архітэктараў мінулага, асобныя помнікі і комплексы архітэктуры, па методыцы і выніках рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі СССР, потым Расіі і СНД. У зборніках надрукавана каля 40 артыкулаў па выніках даследавання архітэктурнай спадчыны Беларусі, горадабудаўніцтва асаблівасцей шэрага гарадоў Беларусі, асобных помнікаў грамадзянскай і культавай архітэктуры, працэсаў станаўлення праектавання, у т.л. М.М.Вароніна, А.Д.Квітніцкай, У.У.Костачкіна, І.М.Слюньковай і інш., а таксама беларускіх даследчыкаў Т.В.Габрусь (распрацоўка праектнай дакументацыі ў 17 ст.), В.Ф.Марозава (архітэктура перыяду класіцызму і палацава-паркавы ансамбль у Гомелі), А.І.Лакоткі (сядзібныя комплексы нар. дойлідства), С.А.Сергачова (драўляны замак 17 ст. ў Свіслачы і архітэктура карчмы), У.А.Чантурыі (архітэктура к. 18 - пач. 19 ст.), Ю.У.Чантурыі (ансамбль цэнтр. плошчы Полацка ў к. 18-19 ст.).

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.