Артэфакт

Артэфакт (ад лац. ars, artis рамяство, занятак, мастацтва + facio рабіць, вырабляць, апрацоўваць), тэрмін, якім у археалогіі прынята называць любы выраб, зроблены штучна рукою чалавека, ці наогул любы прыродны, натуральны матэрыял, апрацаваны або падпраўлены чалавекам для сваіх патрэб. Згодна з класіфікацыяй артэфакты падзяляюцца на індывідуальныя (сустракаюцца ў адносна невялікай колькасці) і масавыя (вялікая колькасць вырабаў). Паводле матэрыялу артэфакты прынята падзяляць на вырабы з металу, каменю, косці, дрэва і інш., паводле прызначэння - на рэчы побыту, прылады працы, узбраенне, упрыгажэнні і т.д., па храналагічнай прыкмеце - на раннія і познія (пры адносным, стратыграфічным датаванні), на матэрыялы каменнага, бронзавага і жалезнага веку (згодна з тэорыяй трох вякоў вымярэння Томсана). У беларускай археалогіі гэты тэрмін пачаў ужывацца з сярэдзіны 1980-х г.

Літаратура:

  • Гарден Ж.-К. Теоретическая археология. М., 1983;
  • Фэйган Б. Уводзіны ў археалогію. Мінск, 1996;
  • Фаган Б., Де Коре К. Археология. В начале. М., 2007.

Л.У.Калядзінскі.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.