Астрагал

АСТРАГАЛ (лац. Talus), найбольш масіўная косць заплюсны. Мае назвы: надпятачная, таранная; народныя - "бабка", "казан". У астэалогіі і археазаалогіі лічыцца высокадыягнастычнай для відавога вызначэння. У археалагічнай тэрміналогіі ўсталяваліся назвы: астрагал, "таранная" - для пазначэння костак, амулетаў з прасвідраванымі адтулінамі і падвесак; "бабкі", "біты" - для астрагалаў капытных, якія выкарыстоўвалі для гульні ў косці. Шырока распаўсюджаны знаходкі астрагалаў з адтулінамі і акруглымі паглыбленнямі для заліўкі металам. Астрагалы сустракаюцца ў гарадах, на феадальных замках-сядзібах у сярэдневяковы перыяд.

Ігральныя бабкі з астрагалаў
Ігральныя бабкі з астрагалаў аленя (1) i быка свойского (2) з феодального замка Свіслач.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.