Авенарыус

АВЕНАРЫУС Мікалай Пятровіч (12.9.1834, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія - 17.7.1903), археолаг, краязнавец, дзеяч народнай асветы, педагог. Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1864); у 1864-1885 інспектар Александрынска-Марыінскага інстытута ў Варшаве, потым - Беластоцкага настаўніцкага інстытута. У 1885-1890 раскопваў курганы ў Барысаўскім і Навагрудскім, каменныя магілы ў Бельскім і Беластсшкім паветах. Сабраў 125 каменных сякер каля в. Эсьмоны на Магілёўшчыне, калекцыю свінцовых пломб са знакамі Рурыкавічаў у Драгічыне Надбужскім; апісаў яцвяжскія старажытныя помнікі Віленскага музея. Аўтар артыкулаў па нумізматыцы, археалогіі, педагогіцы, пытаннях асветы. Пісаў творы для дзяцей.

У.Ф.Ісаенка.

Творы:

  • Дрогичин Надбужский и его древности // Древности Северо-Западного края. Санкт-Петербург, 1890. Т. 1,вып. 1.

Літаратура:

  • Авенариус Н.П. (Некролог) // Ист. вести. Санкт-Петербург, 1903. № 8;
  • Авенариус Н.П. (Некролог) // Виленский календарь на 1904 г. Вильна, 1904.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.