Азярцо

АЗЯРЦО, археалагічны помнік - курганны могільнік каля вёскі Азярцо Мінскага раёна. На левым беразе р. Пціч, за 1,2 км на поўдзень ад вёскі. 6 насыпаў: 2 насыпы (выш. 2-3 м, дыям. 8-10 м) на ўзгорку і 4 (выш. 0,8 м, дыям. 9 м) на лузе пры ўпадзенні б. р. Менка ў р. Пціч. У 1979 В.А.Карпека даследаваў 1 курган на ўзгорку, у 1980 Г.В.Штыхаў - 2 курганы на лузе. Пахавальны абрад - трупаспаленне ў драўляных зрубах. Пахавальны інвентар - 5 шкляных і 4 бронзавыя спіралепадобныя, шматгранныя пацеркі, фррагмент крывіцкага серпападобнага скроневага кальца, фрагмент шыйнай грыўні, трапецападобная падвеска з лінейным арнаментам, глінянае біканічнае прасліца, фрагменты раннекругавой керамікі. Датуецца 10 ст.

Г.В.Штыхаў.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.