Ангоб

АНГОБ (франц. engobe), вадкая тонкадысперсная (дробна змолатая) белая ці каляровая гліна, прызначаная для пакрыцця ці дэкарыравання гліняных вырабаў (посуду, кафлі, прадметаў дробнай пластыкі). Наносілася на сыры ці падсушаны выраб. У эпоху бронзы ў Беларусі ангабаванне знешняй паверхні вырабаў ужывалася з мэтай яе ўшчыльнення. Да 18 ст. замест ангобы ў Беларусі ўжывалі белую ці чырвоную гліну, разведзеную вадой да кансістэнцыі густой смятаны. У 16- 17 ст. яе выкарыстоўвалі для змянення колеру чарапка (карычневага пі чырвонага на белы), як грунтоўку пад празрыстую паліву (на посудзе і кафлі) ці для дэкарыравання вырабаў роспісам (Ліда, Мір, Гародня, Віцебск, Мсціслаў, Магілёў і інш.). У Полацку к. 16 - пач. 17 ст. з мэтай імітацыі маёлікі чырвонагліняныя дэкаратыўныя талеркі пакрываліся белым ангобам, па якім наносіўся геаметрычны арнамент чырвоным ангобам. У пач. 18 ст. полацкія майстры распісвалі белым ангобам свісцёлкі. Для размалёўкі талерак, кубкаў, збаноў ангобы падфарбоўваліся вокісламі металаў (пераважна меддзю), пасля арнаментаваная паверхня пакрывалася празрыстай бясколернай палівай. Мінскія ганчары к. 16 - 1-й пал. 17 ст., паліваючы ўнутраную паверхню гаршкоў, знешнюю пакрывалі ангобам крыху святлейшага колеру. Ангоб наносіўся спосабам аблівання, а роспіс - з дапамогай ражка ці пэндзля. 3 19 ст. ангобная размалёўка выкарыстоўвалася ў вясковым ганчарстве (гараднянская кераміка). У сучаснай керамічнай традыцыі пашырана тэхніка напылення, або пульверызайыя.

Н. I. Здановіч.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.