Агнястрэльная зброя

АГНЯСТРЭЛЬНАЯ ЗБРОЯ, ручная лёгкая зброя, з якой страляюць кулямі. У ВКЛ першая агнястрэльная зброя з'явілася на мяжы 14-15 ст., мела 8-гранную жалезную рулю даўжынёй 25-50 см на доўгім і тоўстым драўляным ложы. У 15-16 ст. выкарыстоўваліся гакаўніца, а таксама больш лёгкая і кароткая ручніца. У пісьмовых крыніцах Маскоўскай дзяржавы гакаўніца называлася пішчаллю заціннай, ручніца - пішчаллю ручной. На мяжы 16-17 ст. пачалі выкарыстоўвацца мушкеты і аркебузы (вырабляліся ў Вільні). З канца 17 ст. ў войску ВКЛ вядома новая зброя з крамянёвымі замкамі (кароткія карабіны, флінты). Да 18 ст. галоўнай зброяй пяхоты сталі кнотавыя мушкеты, конніца мела пісталеты і аркебузы.

Г.М.Сагановіч.

Літаратура:

  • Тарасюк Л.И. Из истории русского руч¬ного огнестрельного оружия XVI-XVII вв. // СА. 1965. № 2;
  • Бохан Ю.М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы X - канца XVI ст. Мінск, 2002.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.