Адшчэп

АДШЧЭП, асколак, аддзелены адбойнікам ад кавалка крэменю або крамянёвага нуклеуса першабытным чалавекам каменнага і бронзавага вякоў. Адшчэпы бываюць рознай формы і памераў з ударнай пляцоўкай, пукатасцю ад удару адбойнікам і 2 плоскасцямі: спінкай (са слядамі раней зробленых сколаў або без іх) і брушкам (са слядамі ударнага злому). Выкарыстоўваліся першабытнымі людзьмі для вырабу прылад працы (нажы, сярпы).

Адшчэпы
Адшчэпы.

А.У.Коласаў.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.